«У студзені 2020 года ў Савет Рэспублікі паступіла 406 зваротаў: 292 пісьмовых і 114 вусных. Для параўнання: за студзень 2019 года паступіла 35 зваротаў, а за ўвесь 2019-ы — 437», — паведаміла Наталля Качанава.

Найбольшая колькасць зваротаў за студзень — ад жыхароў Мінска і Мінскай вобласці, найменшая — ад жыхароў Гродзенскай і Віцебскай абласцей.

Наталля Качанава ўдакладніла, што людзі прыходзяць на прыёмы ў асноўным з праблемамі, якія тычацца жыллёва-камунальнай гаспадаркі і жыллёвага фонду, землеўпарадкавання і землекарыстання, працаўладкавання, судовых спрэчак. Часта падымаюцца пытанні, звязаныя з працай сістэм аховы здароўя і адукацыі, экалогіяй і абаронай навакольнага асяроддзя.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0