Авіякампанія «Белавія» разглядае пытанне запуску лаўкостаў з абласных аэрапортаў. Пра гэта паведаміў дырэктар Дэпартамента па авіяцыі Міністэрства транспарту і камунікацый Арцём Сікорскі ў інтэрв'ю праграме «Тыдзень» на тэлеканале СТВ, паведамляе БелТА.

«Мы разглядаем пытанне арганізацыі палётаў авіякампаніі «Белавія» па бізнэс-мадэлі «лаўкост». Такія паветраныя судны ў нас ёсць, ёсць абласныя аэрапорты, якія здольныя прадастаўляць нізкія тарыфныя стаўкі на іх абслугоўванне. Мы цяпер працуем над геаграфіяй палётаў, думаем, куды б пасажыр быў зацікаўлены паляцець па мадэлі «лаўкост», — сказаў Арцём Сікорскі.

Акрамя таго, Дэпартамент па авіяцыі Мінтранса падпісаў мемарандум з авіяцыйнай адміністрацыяй Венгрыі. «Мы дазволілі лаўкост-кампаніі Wizz Air выконваць палёты як у Нацыянальны аэрапорт Мінск, так і ў абласныя аэрапорты. Wizz Air цяпер вядзе перамовы з Нацыянальным аэрапортам Мінск па ўмовах абслугоўвання і тарыфных стаўках», — адзначыў дырэктар дэпартамента.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0