Мэры Лу Макдональд — кіраўніца Шын Фейн, якая прывяла партыю да перамогі

Мэры Лу Макдональд — кіраўніца Шын Фейн, якая прывяла партыю да перамогі

Не факт, аднак, што яна ўвойдзе ва ўрад.

Нацыяналістычная партыя Шын Фейн упершыню выйшла на першае месца па колькасці галасоў на выбарах у парламент Ірландыі. За Шын Фейн (назва перакладаецца як «Мы самі») прагаласавалі 25% выбарцаў.

Правацэнтрысцкая Фіяна Файл набрала 22% галасоў. Іншая правацэнтрысцкая партыя Фінэ Гал сабрала 20%. Гэта яна кіравала Ірландыяй апошняе дзесяцігоддзе, апошнія гады пад кіраўніцтвам першага ў гісторыі краіны прэм'ера-гея, прычым індыйскага паходжання, Леа Варадкара.

Астатнія галасы падзяліліся між зялёнымі, сацыял-дэмакратамі, лейбарыстамі і лявіцай.

Шын Фейн доўгі час была палітычным крылом Ірландскай рэспубліканскай арміі, якая вяла ўзброеную барацьбу за далучэнне Паўночнай Ірландыі да Ірландскай Рэспублікі.

Мясцовыя аглядальнікі пішуць, што поспех Варадкара на перамовах па Брэксіце не дапамог ягонай партыі. Выбарцаў найбольш турбуюць праблемы кошту жытла і даступнасці медыцынскай дапамогі.

Шын Фейн працягвае выступаць за аб'яднанне дзвюх частак Ірландыі. Выхад Брытаніі з Еўрасаюза дае для гэтага новы шанец. Членства ў Еўрасаюзе застаецца і выгадным для Паўночнай Ірландыі, і папулярным там.

За часы членства ў Еўрасаюзе Ірландыя перагнала Брытанію па ўзроўні валавога эканамічнага прадукту на душу насельніцтва.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?