Ілона Ярмолік хоча перамагчы на конкурсе «Міс Еўропа».

Ілона Ярмолік хоча перамагчы на конкурсе «Міс Еўропа».

Пераможцы.

Пераможцы.

Дэфіле ў купальніках.

Дэфіле ў купальніках.

15 сакавіка ў Гомелі прайшоў конкурс «Міс Беларусь» сярод глухіх дзяўчат. За перамогу змагаліся сем прыгажунь з Гомельскай вобласці, Мінска, Оршы (Віцебская вобласць), Бабруйска (Магілёўская вобласць).

Удзельніцы выконвалі песні на мове жэстаў, танцавалі, дэфіліравалі ў эстрадных касцюмах і купальніках.

Перамагла ў конкурсе мінчанка Ілона Ярмолік, якая прадставіць Беларусь на конкурсе «Міс Еўропа» сярод глухіх у ліпені гэтага года ў Празе. Прыз сімпатый гледачоў заваявала гамяльчанка Анастасія Новікава, «Міс Вясна» стала Вікторыя Казлова з Рэчыцы, званне «Міс Зачараванне» і тытул віцэ‑міс дастаўся Кацярыне Парусавай з Оршы.

Летась Ілона Ярмолік перамагла на аналагічным конкурсе ў Мінску, брала ўдзел у конкурсе «Міс Сусвет» сярод глухіх у Ізраілі.

І.Ярмолік вучыцца ў Мінскім прафесійна‑тэхнічным каледжы электронікі.
Яна паабяцала, што ў Празе пастараецца заваяваць тытул «Міс Еўропа».
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?