Суд у Пензе сёння абвясціў прысуд абвінавачаным па справе так званай тэрарыстычнай супольнасці «Сетка». Яны прысуджаныя да доўгіх тэрмінаў зняволення, перадае www.svoboda.org.

Падсудныя не прызнаюць віну. Многія з іх сцвярджаюць, што давалі прызнальныя паказанні пад катаваннямі.

Пакаранне, якое прызначыў суд, практычна супала з тым, што запытвала пракуратура. Дзмітрый Пчалінцаў прысуджаны да 18 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі строгага рэжыму. Ілля Шакурскі атрымаў 16 гадоў, Андрэй Чарноў — 14, Максім Іванкін — 13, Міхаіл Кулькоў — 10, Васіль Куксаў — 9, Арман Сагынбаеў — 6 гадоў пазбаўлення волі.

Падсудныя — антыфа-актывісты і анархісты. Іх прызналі вінаватымі ў арганізацыі дзейнасці тэрарыстычнай супольнасці або ўдзеле ў ёй. Некаторых таксама ў захоўванні зброі і замаху на збыт наркотыкаў.

Па версіі следства, маладыя людзі стварылі сеткавую супольнасць з мэтай здзяйснення тэрактаў і звяржэння ўлады. Яшчэ некалькі чалавек па гэтай справе былі арыштаваныя ў Санкт-Пецярбургу.

Пчалінцава і Шакурскага ФСБ называе стваральнікамі «Сеткі». Следства сцвярджае, што яны рыхтавалі «баявыя групы», у прыватнасці, для здзяйснення тэрактаў падчас чэмпіянату свету па футболе.

Падсудныя заяўляюць пра сваю невінаватасць. Яны сцвярджаюць, што не планавалі тэракты і не стваралі арганізацыю. Следства па справе вялі супрацоўнікі ФСБ. Следчы камітэт не знайшоў у іх дзеяннях нічога супрацьпраўнага. Праваабарончы цэнтр «Мемарыял» унёс абвінавачаных па справе «Сеткі» ў спіс палітычных зняволеных.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0