Турэцкія войскі ў адказ на гібель некалькіх вайскоўцаў абстралялі аб'екты ўрадавых войскаў Сірыі, паведамляе агенцтва Anadolu.
Стралялі па 115 цэлях, у выніку чаго быў «нейтралізаваны» 101 сірыйскі вайсковец. Акрамя таго, турэцкія ваенныя знішчылі тры сірыйскія танкі і збілі верталёт, сцвярджаюць у Анкары.
Днём у Турцыі заявілі, што сірыйскія ўрадавыя войскі абстралялі назіральны пункт у правінцыі Ідліб, у выніку чаго загінулі пяць вайскоўцаў і яшчэ столькі ж атрымалі раненні.
0
0
0
0
0
0