Эпідэмія каранавіруса, выяўленага ў Кітаі, можа скончыцца ў красавіку. Такое меркаванне выказаў прэзідэнт ЗША Дональд Трамп, перадае CNN.
«Многія думаюць, што гэта адбудзецца ў красавіку, калі пачнецца спякота», — сказаў Трамп.
«Спякота забівае гэты тып віруса. Гэта было б добра», — дадаў прэзідэнт ЗША.
Па словах кіраўніка Белага дома, Кітай «добра дае рады» хваробе.
0
0
0
0
0
0