Аляксандр Лукашэнка правёў сёння нараду з кіраўнікамі вядучых дзяржаўных СМІ, перадае БЕЛТА.
У нарадзе ўдзельнічалі старшыня Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Іван Эйсмант, кіраўнік АНТ Марат Маркаў, гендырэктар СТБ Ігар Луцкі, гендырэктар БелТА Ірына Акуловіч, дырэктар — галоўны рэдактар выдавецкага дома «Беларусь сегодня» Дзмітрый Жук, галоўны рэдактар «Звязды» Павел Сухарукаў, дырэктар Нацыянальнага філіяла (прадстаўніцтва) Міждзяржаўнай тэлерадыёкампаніі «Мір» Уладзімір Пярцоў.