У наступныя тыдні Балтыйскія краіны могуць прыйсці да агульнай пазіцыі па АЭС у Астраўцы, выказаў спадзеў літоўскі міністр энергетыкі Жыгімантас Вайчунас, піша Delfi

«Мы разам вядзем перамовы, сядзім за агульным сталом з Латвіяй і Эстоніяй для стварэння плана прадухілення імпарту ў Балтыйскія краіны электраэнергіі з Беларусі. (…) Бачачы атмасферу і канструктыўнасць, адначасова і ўцягнутасць Еўракамісіі, я веру, што ў нас будзе сапраўды вельмі добры кампраміс», — заявіў міністр у інтэрв'ю радыёстанцыі Ziniu radijas.

На мінулым тыдні прэм'ер-міністр Літвы Саўлюс Сквярняліс таксама заявіў, што краіны Балтыі блізкія да агульнага рашэння не купляць электраэнергію з БелАЭС, якая будуецца ў непасрэднай блізкасці ад Літвы. Прэм'ер-міністры краін Балтыі ў пятніцу абмеркавалі ў Таліне развіццё электраэнергетычнага рынку Балтыйскіх краін.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0