Іван Эйсмант

Іван Эйсмант

У Беларусі створаць новы навінавы тэлеканал. Пра гэта сёння паведаміў журналістам міністр інфармацыі Аляксандр Карлюкевіч пасля нарады ў Лукашэнкі з кіраўнікамі дзяржаўных СМІ, перадае БЕЛТА.

«Размова ішла аб стварэнні навінавага тэлевізійнага канала ў фармаце работы Белтэлерадыёкампаніі. Ён будзе створаны ў гэтым годзе і пачне працу калі не ў канцы года, то ў пачатку наступнага», — адзначыў Аляксандр Карлюкевіч.

«Я разглядаў бы гэты праект як праект ўсіх дзяржаўных СМІ, — сказаў кіраўнік Белтэлерадыёкампаніі Іван Эйсмант. — Гэта будзе, як мы пакуль бачым, тыповы навінавы інфармацыйна-аналітычны тэлевізійны канал. Можна параўнаць, напэўна, з Euronews, можа быць, з BBC, хай гэта нясціпла, пакуль мы яшчэ не стварылі яго. Як мы мяркуем, вяшчаць ён будзе з 7.00 да 24.00. Будзе створаны на базе Белтэлерадыёкампаніі, Агенцтва тэленавін. Гэта будзе асобная кнопка. І ён будзе працаваць ва ўвязцы з пашыранай інтэрнэт-дырэкцыяй Белтэлерадыёкампаніі, якую таксама вось-вось чакаюць вялікія рэформы. Усе нашы прапановы былі падтрыманыя. І цалкам магчыма, што ў найбліжэйшы час у нашай краіне з'явіцца яшчэ адзін інфармацыйны інтэрнэт-партал. Гэта будзе сімбіёз тэлебачання і інтэрнэту».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0