Пра гэта дэпутат Палаты прадстаўнікоў, доктар гістарычных навук Ігар Марзалюк паведаміў у інтэрв'ю СТБ.

«Рэстытуцыя — гэта пра тыя каштоўнасці, якія незаконна, супрацьпраўна, не важна калі, але былі вывезены з краіны гвалтам. Я думаю, што было б правільна і па-саюзніцку ў год 75-годдзя Вялікай Перамогі, каб тыя каштоўнасці, якія мы ратавалі у 1941 годзе ад фашыстаў, вярнуліся на гістарычную радзіму. Тым больш, што людзі, ахвяруючы сваім жыццём, вывозілі іх з Мінска і перадавалі па часовых актах перадачы. Дзе было напісана — на часовае захаванне, да часу, пакуль не скончыцца вайна. Прыйшоў час вярнуць тыя каштоўнасці, якія зараз захоўваюцца ў Расійскай Федэраціі, якія з’яўляюцца нашай уласнасцю па ўсіх актах права», — сказаў Марзалюк.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0