«Калі вы наведаеце капліцу Вострай Брамы на гэтым тыдні, то ўбачыце Мацi Божую Вастрабрамскую ў звычайнай cукенцы, — піша Людвіка Кардзіс, дырэктарка Віленскага беларускага музея імя Івана Луцкевіча. — Без залатога ўпрыгожвання. Справа ў тым, што цяпер адбываецца прафілактычны агляд рэстаўратараў. На наступным тыдні залатая сукенка i кароны вернуцца, каб упрыгожыць Дзеву Марыю».
Калі хто будзе ў Вільні, завітайце ў капліцу, каб пабачыць рэдкую з'яву — Маці Божую Вастрабрамскую без аправы, якую называюць яшчэ «абкладам».





