kremlin.ru

kremlin.ru

Прэзідэнт Турцыі Рэджэп Таіп Эрдаган прыгразіў збіваць ўсе самалёты ў небе над правінцыяй Ідліб у Сірыі, калі яны будуць прадстаўляць небяспеку турэцкім сілам у дадзеным рэгіёне. Пра гэта піша Daily Sabah.

Паводле яго слоў, Анкара без ваганняў ударыць па цэлях, якія нясуць прамую пагрозу для вайскоўцаў у гэтым раёне. «Самалёты, якія бамбілі мірных жыхароў у Ідлібе, больш не будуць лётаць так свабодна», — запэўніў кіраўнік дзяржавы.

Эрдаган дадаў, што дасягнутыя з прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным сочынскія дамоўленасці па Ідлібе больш не дзейнічаюць, бо прэзідэнт Сірыі Башар Асад і іншыя груба парушылі яго.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0