Улады Ганконга западозрылі, што каранавірус COVID-19 можа распаўсюджвацца па каналізацыйных трубах, піша CNN.

У адным з жылых комплексаў здарыўся дзіўны інцыдэнт. Адной з заражаных аказалася 62-гадовая жанчына, якая не наведвала Ухань, які стаў цэнтрам эпідэміі, і не кантактавала з іншымі інфіцыраванымі. Адзінай магчымай крыніцай заражэння быў прызнаны 75-гадовы мужчына, які трапіў у бальніцу тыднем раней. Паводле папярэдняй інфармацыі, мужчына і жанчына не былі знаёмыя, аднак праз іх кватэры праходзіў адзін і той жа каналізацыйны стаяк.

Паколькі заражэнне праз сістэму каналізацыі ў Ганконгу ўжо адбывалася падчас успышкі атыповай пнеўманіі ў 2002 годзе, улады на ўсялякі выпадак эвакуявалі частку жыхароў дома і пачалі правяраць сістэму водазабеспячэння і каналізацыі.

Аказалася, што ў адной з кватэр была самастойна перароблена каналізацыйная труба. У выніку няправільна створанай канструкцыі паветра з унітаза магло выходзіць вонкі. А паколькі, як лічаць эксперты, вірус можа перадавацца праз экскрэменты, цалкам магчыма, што такім чынам ён і перайшоў з адной кватэры ў іншую.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0