У Гомелі бадзяжныя сабакі пашкодзілі прыпаркаваную ў двары машыну. Выпадак не гарантыйны, а жывёлы працягваюць бадзяцца, паведамляюць «Моцныя навіны».

11 лютага каля шостай раніцы ў дзверы кватэры мясцовай жыхаркі пагрукаў сусед і паведаміў навіну — яе машына пашкоджана. Выйшаўшы на вуліцу і агледзеўшы аўтамабіль, Алёна жахнулася: на зямлі валялася разламаная на часткі нумарная рамка, пашкоджана лакафарбавае пакрыццё, капот, пярэднія крылы, бампер, рашотка і вадзіцельскія дзверы. Жанчына не змагла стрымаць слёз, бо яна купіла машыну ў салоне ўсяго два гады таму.

Каб знайсці хуліганаў, гамяльчанка звярнулася ў міліцыю. У суседзяў на балконе вісіць камера відэаназірання, таму вінаватых вылічылі адразу.

Жанчына звярнулася да дылераў, бо аўто на гарантыі, аднак іх словы яе не абнадзеілі — гэта не страхавы выпадак. Папярэдне ўрон ацанілі ў 1800 рублёў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0