Урад Славакіі зацвердзіў у сераду падваенне дзіцячых грашовых дапамог і выплату 13-й пенсіі. Гэтае рашэнне было прынята напярэдадні агульнанацыянальных выбараў, якія адбудуцца ў канцы гэтага месяца, паведамляе Reuters.

Урад узначальвае левая партыя «Смер», якая з 2006 года амаль бесперапынна кіруе Славакіяй.

Славацкія дзяржаўныя фінансы могуць дазволіць сабе новыя выдаткі, сказаў прэм'ер краіны Пітэр Пелегрыні, які з'яўляецца лідарам партыі «Смер».

Паведамляецца, што пажылыя людзі будуць атрымліваць дадатковую пенсію ў канцы года, а ўдовы, інваліды і іншыя асобы таксама атрымаюць дадатковыя грашовыя сродкі.

Сярэдняя пенсія па ўзросце ў Славаччыне складае цяпер 460 еўра (гэта каля 1100 беларускіх рублёў).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0