Фота Надзеі Бужан

Фота Надзеі Бужан

Сустаршыня Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Павел Севярынец 13 лютага падаў дакументы для ўдзелу ў праймерыз па вызначэнні адзінага кандыдата ад апазіцыі, паведамляе сайт арганізацыі.

Раней заяўку на ўдзел у праймерыз (выбар адзінага кандыдата ад часткі апазіцыі) падалі старшыня Руху «За Свабоду» Юрый Губарэвіч і старшыня АГП Мікалай Казлоў.

Пра ўдзел у праймерыз заявілі намеснік старшыні Партыі БНФ Аляксей Янукевіч, самавылучэнка Вольга Кавалькова, экс-дэпутат Ганна Канапацкая, але яны пакуль не падалі заяўкі. Свой удзел таксама не выключылі блогер Сяргей Ціханоўскі і кіраўнік партыі «Зялёныя» Дзмітрый Кучук.

Прыём заявак на «адзінага» сканчаецца ўвечары 16 лютага. Канчатковы спіс прэтэндэнтаў плануюць абвясціць 4 сакавіка. Вызначыцца з кандыдатурай адзінага частка апазіцыі павінна да канца мая. Самі прэзідэнцкія выбары павінны прайсці не пазней за 30 жніўня 2020 года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0