kremlin.ru

kremlin.ru

Аляксандр Лукашэнка сёння на сустрэчы з калектывам Светлагорскага ЦКК распавёў падрабязнасці перамоў з Уладзімірам Пуціным у Сочы, піша БелТА.

Паводле слоў кіраўніка дзяржавы, форма перамоў была своеасаблівая. Спачатку прэзідэнты сустрэліся за сняданкам, і ў такім фармаце перамовы працягваліся паўтары гадзіны.

«Абмеркавалі ўсё, пачынаючы з сівых часоў», — заявіў Аляксандр Лукашэнка яшчэ ў Сочы па выніках сустрэчы. Зараз кіраўнік краіны растлумачыў, што абмяркоўваліся яшчэ праблемы сярэдзіны мінулага стагоддзя, потым бакі закранулі сучасныя пагрозы ў сваім рэгіёне і іншых частках свету.

«Я акуратна выводзіў размову на тое, што разам мы шмат зрабілі», — распавёў Аляксандр Лукашэнка. Затым лідары закранулі праблемы ў нафтавай сферы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0