Беларусь і Расія працягнуць працу па дарожных картах інтэграцыі, стварэнне наднацыянальных органаў не абмяркоўваюць, пра гэта заявіў у Светлагорску Аляксандр Лукашэнка, піша БелТА.

«Мы будзем і далей працаваць па інтэграцыі. У гэтым няма нічога дрэннага», — заявіў Лукашэнка на сустрэчы з калектывам Светлагорскага ЦКК.

Разам з тым ён адзначыў, што стварэнне наднацыянальных органаў і іншых аб'яднанняў, што было прадугледжана 31-й дарожнай картай, бакі дамовіліся не абмяркоўваць. «Чыста эканамічныя пытанні па інтэграцыі»,.- дадаў Лукашэнка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0