У Кітаі за мінулыя суткі ад ускладненняў, выкліканых новым каранавірусам COVID-19, памерлі 143 чалавекі, агульная колькасць загінулых склала 1523, паведамляе прэс-служба Дзяржкамітэта аховы здароўя Кітая.

Колькасць пацверджаных выпадкаў заражэння дасягнула 66 492 чалавек. Як удакладняецца, за мінулыя суткі 14 лютага колькасць заражаных павялічылася ў краіне на 2641 чалавека.

У бальніцах краіны цяпер праходзяць курс лячэння 56 873 чалавекі, стан больш за 11 тысяч хворых ацэньваецца як цяжкі.

Больш за 8 тысяч чалавек ачунялі і выпісаныя з медустаноў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0