Пасярэдніцтва Літвы, якая прапаноўвае альтэрнатывы па пастаўках газу, дапамагае Беларусі весці перамовы з Расіяй, кажа прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа, піша Delfi.

Фота Надзеі Бужан.

Фота Надзеі Бужан.

«Напэўна, вы не зможаце аспрэчваць тое, што наша жаданне дыялогу, які мы рэальна пачалі, і наша жаданне дапамагчы Беларусі захаваць суверэнітэт, даўшы энергетычныя альтэрнатывы, дазваляе спадару Лукашэнку размаўляць з Пуціным у якасці раўнацэннага партнёра. Калі б было інакш, то ён, не маючы альтэрнатыў, не вельмі мог бы чагосьці патрабаваць», — сказаў Наўседа, маючы на ​​ўвазе цяжкія перамовы Беларусі аб паляпшэнні ўмоў паставак расійскай нафты і прыроднага газу.

«У пэўным сэнсе мы ствараем умовы, каб перамовы гэтых дзвюх, на першы погляд, нераўнацэнных дзяржаў, маглі выглядаць як перамовы падобных дзяржаў, як перамовы на роўных», — дадаў ён.

Ён падкрэсліў, што канкурэнтаздольнасць Беларусі цяпер «гарантавана штучна заніжанымі цэнамі на энергарэсурсы».

«Само сабой зразумела. Ведаючы гэта і вельмі добра разумеючы сітуацыю, Расія карыстаецца гэтым як інструментам шантажу», — сказаў Наўседа.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0