Бёрдвочары Мінска заўважылі рэдкую птушку — чырвонаносага нырка, паведамляе АПБ.
Яркі самец гэтай прыгожай качкі ўжо прынамсі два тыдні плавае на мінскіх вадаёмах. Спачатку яго назіралі на Мінскім моры, але цяпер ён плавае амаль у цэнтры: на ўчастку Свіслачы побач з дамбай Камсамольскага возера.
Гэты від распаўсюджаны ў Паўднёвай Еўропе, у нас ён ніколі не гнездаваў. У Беларусь адзінкавыя асобіны залятаюць не кожны год. У Мінску чырвонаносы нырок зарэгістраваны ўпершыню.
0
0
0
0
0
0