Фота СК

Фота СК

Раніцай 15 лютага ў экстранныя службы паступіла паведамленне аб узгаранні прыватнага дома ў Кіраўску. Падчас тушэння пажару супрацоўнікамі МНС знойдзены целы двух чалавек. Загінулымі апынуліся 63-гадовы гаспадар дома і яго 31-гадовая сужыцелька, піша СК.

 Адной з прыярытэтных прычын пажару з'яўляецца неасцярожнае абыходжанне з агнём пры курэнні. Устаноўлена, што загінулыя злоўжывалі спіртнымі напоямі, жанчына часта курыла ў доме.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0