Першы выпадак смяротнага выніку пасля заражэння каранавірусам новага тыпу зафіксаваны на Тайвані, паведамляе Цэнтральнае тэлебачанне Кітая на сваёй старонцы ў Twitter.
Ахвярай стаў 60-гадовы мужчына, які апошнім часам не выязджаў за межы вострава, гаворыцца ў паведамленні.
Акрамя таго, Тайвань пацвярджае два новыя выпадкі заражэння, на дадзены момант колькасць захварэлых складае 20 чалавек.
Раней смерць фіксавалася на Філіпінах, у Японіі і ў Францыі, дзе памерла кітаянка.