Аляксандр Лукашэнка сёння азнаёміўся з падрыхтоўкай рэспубліканскага цэнтра па зімовых відах спорту «Раўбічы» да чэмпіянату Еўропы па біятлоне, піша БелТА.

Ён таксама асабіста разам з камандай апрабаваў трасу.

«Калі ўлічваць цяперашнія ўмовы надвор'я (кажуць, гэта не анамалія, а нестандартныя, атыповыя ўмовы), то трэба аддаць належнае тым, хто здолеў, як у народзе кажуць, падцэліцца, калі быў невялікі мінус, і нарыхтаваць горы снегу, выкласці трасу», — сказаў кіраўнік дзяржавы.

Ён адзначыў, што нават у паўночных краінах няма снегу, і міжнародны саюз біятланістаў звярнуўся з просьбай, каб спаборніцтвы правялі ў Беларусі. Не толькі чэмпіянат Еўропы, але і этап Кубка IBU.

«Шчыра скажу, вельмі перажываю за гэта, кантралюю. Практычна кожную раніцу мне дакладваюць, што зроблена. А сёння я вырашыў нечакана сваю трэніроўку перанесці сюды і паглядзець. Вядома, траса разбіта, цяпер ужо нуль (градусаў). Таму цяжкавата, асабліва для аматараў. А спартсмены трэніруюцца нармальна. Мы зробім трасу. Снега вунь, бачыце, горы настралялі — цэлы дывізіён гармат (снежных) стаіць, і нашых, і ня нашых», — выказаў упэўненасць кіраўнік дзяржавы.

«Таму калі дажджу не будзе, чэмпіянат Еўропы і этап Кубка мы правядзем дастойна. Не падвядзем міжнароднікаў, якія проста нас папрасілі выратаваць іх, бо нідзе няма снегу», - дадаў Аляксандр Лукашэнка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0