З пачатку гэтага году на фасадзе гродзенскага музею пажарнай справы з’явілася манументальнае пано, якое адлюстроўвае гісторыю гэтай службы ў горадзе над Нёманам. Твар маладой супрацоўніцы МНС у правым куце выявы да болю нагадвае твар знакамітай Моны Лізы аўтарства Леанарда да Вінчы. Мяркуйце самі.
Гуллівае пано выканаў гарадзенскі мастак Уладзімір Качан.