Ставангер, OrangeSmile.com

Ставангер, OrangeSmile.com

Названы найлепшыя па якасці жыцця гарады Еўропы — гэта Капенгаген (Данія), Бэрн (Швейцарыя), Гаага (Нідэрланды), Жэнева (Швейцарыя) і Ставангер (Нарвегія). Пра гэта гаворыцца ў справаздачы кансалтынгавай кампаніі ECA International.

Таксама ў рэйтынг увайшлі Эйндховен і Амстэрдам (Нідэрланды), Базэль (Швейцарыя), Дублін (Ірландыя), Люксембург (Люксембург) і Гётэборг (Швецыя). Замкнулі дваццатку Орхус (Данія), Ратэрдам (Нідэрланды), Цюрых (Швейцарыя), Бон і Мюнхен (Германія), Вена (Аўстрыя), Гамбург (Германія), Стакгольм (Швецыя) і Эдынбург (Вялікабрытанія). Пры гэтым самай прывабнай для эмігрантаў нееўрапейскай краінай засталася Канада, у прыватнасці, гарады Ванкувер і Таронта, гаворыцца ў справаздачы.

Эксперты ўлічвалі пры ацэнцы мноства фактараў, у тым ліку даступнасць медыцынскіх паслуг, стан жылога фонду і якасць камунальных паслуг, бяспека, наяўнасць інфраструктуры і гарадскіх супольнасцяў, доступ да зон адпачынку, клімат і іншае.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0