Суд Санкт-Пецярбурга ў панядзелак, 17 лютага, прыняў рашэнне прымусова змясціць пад назіранне ў інфекцыйную бальніцу пацыентку Алу Ільіну, якая ўцякла са стацыянара, каб выключыць у яе дыягназ лёгачнага захворвання, выкліканага каранавірусам, паведамляе DW.

4 лютага 32-гадовая жыхарка Санкт-Пецярбурга Ала Ільіна, якая вярнулася перад гэтым з паездкі ў Кітай, звярнулася ў паліклініку №32 у Санкт-Пецярбургу, дзе дактары выявілі ў яе прыкметы вострага віруснага захворвання, якое магло быць выклікана каранавірусам.

Праз тры дні, 7 лютага, Ільіна самавольна пакінула шпіталь. Аднак Расспажыўнагляд заўважыў яе адсутнасць толькі праз тыдзень пасля з'яўлення інфармацыі пра інцыдэнт у СМІ.

Як заявілі сама Ільіна пасля слухання 17 лютага, яна гатовая падпарадкавацца рашэнню суда і адправіцца на шпіталізацыю.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0