Выйшаў падвойны нумар (1,2—2009) часопісу ARCHE. У ім:
З палітычнае аналітыкі — Віталь Сіліцкі піша пра трансфармацыю лукашэнкаўскага рэжыму ў апошнія паўгоду. Рашэд Чоўдхуры піша, хто ці, дакладней, што стаіць за перамогай Барака Абамы.
З гісторыі — грунтоўная праца Яна Запрудніка «Палітычнае змаганне за Беларусь у царскіх Дзяржаўных Думах (1906-1917)». Архівіст Васіль Матох піша пра ўсталяванне татальнай цэнзуры і ідэалагічнага кантролю ў БССР у 20-я гады.
З атракцыяў — фотарэпартаж з першага з’езду Партыі БНФ у 1989 годзе.
З літаратуры — пераклад апавядання Неміровіча-Данчанкі «Стары Замак. З казак сапраўднасці».