Некалькі дзён таму ў Мінску была шпіталізаваная 23-гадовая пацыентка, хворая на «свіны грып» H1N1.
«Тэмпература не збівалася, і паклалі ў інфекцыйную бальніцу», — расказала яна карэспандэнту «Нашай Нівы».

Вірус H1N1, які знайшлі ў яе, — той самы, які ў 2009-м выклікаў масштабную пандэмію ў свеце.
«Я не адна ляжу з такім дыягназам», — кажа пацыентка.
Праўда, у мінскай інфекцыйнай бальніцы кажуць, што прычын хвалявацца няма.
«У гэтым сёння няма навіны, цяпер мы ацэньваем свіны грып як звычайны вірус, падкрэслю — цяпер. Дзесяць год таму так, гэта была б навіна!
А цяпер не — у папуляцыі імунітэт, хвароба працякае ў лёгкай форме, нічога страшнага. Адзінкавыя хворыя былі заўсёды, а ў гэты момант няма ўсплескаў ніякіх грыпаў увогуле, толькі адзінкавыя пацыенты з рознымі вірусамі», — патлумачыў «Нашай Ніве» намеснік галоўнага доктара Мінскай гарадской клінічнай інфекцыйнай бальніцы Алег Скрыпко.
Каментары