Летась 39-гадовага жыхара Віцебшчыны прыцягнулі за год 17 разоў за адсутнасць тэхагляду. Агулам ён заплаціў за язду без допуску каля 1 200 рублёў і стаў рэкардсменам года, паведамляе АНТ.
Сам тэхагляд каштуе каля 25 рублёў. А вось прывязаная ў 2014 годзе да яго дзяржпошліна за выдачу дазволу на допуск да ўдзелу ў дарожным руху залежыць ад масы аўтамабіля і ў сярэднім складае 200-250 рублёў.