Зніжку да 15% змогуць атрымаць пакупнікі магазінаў ААТ «Белкніга» 21 лютага ў Міжнародны дзень роднай мовы, паведаміў БЕЛТА гендырэктар кнігагандлёвага прадпрыемства Аляксандр Вашкевіч.

«21 лютага ў нашых кнігарнях будзе дзейнічаць зніжка 10% на ўсе кнігі на роднай мове, — распавёў Аляксандр Вашкевіч. — Калі хочаце атрымаць зніжку 15%, трэба сфатаграфавацца ў нашай тэматычнай фотазоне ў доме кнігі «Светач». Затым выкласці свае фатаграфіі ў Instagram з хэштэгам #Белкніга і паказаць фатаграфію на касе. Зніжка распаўсюджваецца толькі на кнігі на беларускай мове».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0