Грамадскі лідар, бізнесмен, былы кіраўнік «Маладога фронту» Зміцер Дашкевіч апошнім часам крыху адмежаваўся ад палітычнай дзейнасці.

Не было Змітра на акцыях у абарону незалежнасці, якія праходзілі ў снежні. Цяпер жа Дашкевіч ніякім чынам не ўдзельнічае ў працэдуры абрання адзінага кандыдата ад апазіцыі.

«Наша Ніва» распытала Змітра Дашкевіча, ці сапраўды ён вырашыў сканцэнтравацца на грамадскай дзейнасці замест палітыкі?

«Якая тут дзейнасць? Я стаю раз на тыдзень, у пятніцу, на варце ў Курапатах. І на пілараме пілую дошкі. Трэба працаваць, а не займацца мышынай валтузнёй. У нас ёсць праблема, што мы часта гаворым словы, але не разумеем іх сэнс.

Кажаце пра палітыку, а што разумець пад палітыкай? Вылучэнне адзінага кандыдата? Я называю гэта не палітыкай, а прафанацыяй. Я даўно прыняў рашэнне, яшчэ калі апошні раз адкінуўся, і стараюся яго прытрымлівацца: больш не займацца прафанацыяй», — сказаў «НН» Зміцер Дашкевіч.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?