Суд у Вашынгтоне вынес прысуд былому дарадцу прэзідэнта ЗША Дональда Трампа Роджэру Стоўну, якога прызналі вінаватым у дачы лжывых паказанняў перад кангрэсам, паведамляе ABC News.

Акрамя турэмнага тэрміну (40 месяцаў), яму таксама прызначылі штраф у памеры $20 тысяч і 24 месяцы выпрабавальнага тэрміну.

67-гадовы Стоўн быў асуджаны за ўвядзенне ў зман прадстаўнікоў кангрэса ў ходзе расследавання справы аб «умяшанні» Расіі ў выбары 2016 года.

Суддзя Эмі Берман Джэксан заявіла, што прысуд быў вынесены не па палітычных матывах, а за тое, што Стоўн спрабаваў наўмысна перашкодзіць расследаванню і ўводзіў кангрэс у зман.

Трамп падчас працэсу неаднаразова выказваў сваю падтрымку Стоўну.

Расследаванне магчымага ўмяшання Расіі ў амерыканскія прэзідэнцкія выбары вялося ў ЗША на працягу трох гадоў. У выніку аказалася, што перадвыбарчы штаб Дональда Трампа не знаходзіўся ў змове з Масквой, аднак Расія ўсё ж спрабавала ўмяшацца ў выбары.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0