Забаўны інцыдэнт здарыўся ў матчы 1/16 Лігі Еўропы Хетафе (Іспанія) — «Аякс». Падчас гульні там адбылося сутыкненне абаронцы гаспадароў Алана Ньёма і паўабаронцы гасцей Раяна Бабела.

Французскі абаронца стаў сімуляваць падзенне пасля таго, як да яго дакрануўся нідэрландскі паўабаронца. Пасля Бабел ад абурэння стаў катацца па газоне разам з гульцом «Хетафе».

Затым Бабел падышоў да Ньёма і пачаў дэманстратыўна паказваць, што плача, а затым стаў імітаваць кульгавасць абаронцы суперніка.

Што праўда, нідэрландзец атрымаў жоўтую, а «Хетафе» перамог 2:0

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0