Гнеў, псіхоз і сорам ва Украіне: жыхары райцэнтра Новыя Санжары ў Палтаўскай вобласці перагарадзілі дарогі, каб не пусціць у мясцовы медцэнтр Міністэрства ўнутраных спраў эвакуяваных з Кітая суайчыннікаў.

Людзей, якіх даставілі спецрэйсам з Уханя, з эпіцэнтра каранавіруса, планавалі размясціць у Новых Санжарах на час каранціну.

Адбыліся сутыкненні з паліцыяй, аднаму з ахоўнікаў парадку каменем прабілі галаву.

Урэшце міністр аховы здароўя Украіны вызвалася сама правесці два тыдні ў ізаляцыі разам з эвакуяванымі, каб паказаць, што гэта не смяротна.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі прыгразіў палітыкам, якія падбухторваюць мясцовае насельніцтва, што ён паселіць эвакуяваных у Конча-Заспе, гэта ўкраінскі аналаг Драздоў.

Пратэсты, аналагічныя санжарскім, адбыліся таксама ў Львоўскай вобласці Украіны, куды таксама мелі даставіць эвакуяваных.

Эгаізм жыхароў гэтых гарадоў выклікаў дыскусіі і абурэнне многіх украінцаў. У прыватнасці, аўтары Вікіпедыі змянілі артыкулы пра Новыя Санжары па-расейску і па-ўкраінску. 

«Новыя Санжары — провінцыя Бухань, насельніцтва складае 8179 алкашоў», — паведамляе ўкраінская версія Вікіпедыі. 

«Пасёлак змрочнага тыпу, жахлівы цэнтр Мутнага раёна і Тленнага пасялковага савета, у змрок якога адмовіліся ўваходзіць іншыя населеныя пункты», — каментуе расейскамоўная Вікіпедыя.

«Мне сорамна, што я ўкраінец», — напісаў адзін з каментатараў у Ютубе. «Капец у Вас там, нельга гэтак да людзей ставіцца, яны прыехалі на Радзіму, па дапамогу».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?