Фота: праверка паказанняў на месцы здарэння

Фота: праверка паказанняў на месцы здарэння

Гэта здарылася 4 снежня, паведамляе СК. 43-гадовы мужчына вяртаўся дадому з Віцебска ў адну з вёсак раёна. Калі ён знаходзіўся на аўтобусным прыпынку, маршрутка, на якой ён планаваў з'ехаць з горада, праехала міма, бо гэтага прыпыначнага пункта не было ў маршруце.

Мужчына раззлаваўся, выклікаў таксі, на ім абагнаў маршрутку, чакаючы яе на іншым прыпынку. Калі яна пад'ехала, мужчына ўвайшоў у салон і ўдарыў кіроўцу па твары, а затым выйшаў з аўтамабіля. Кіроўца маршруткі патэлефанаваў у міліцыю і паведаміў пра здарэнне.

Мужчыну хутка знайшлі, ён быў затрыманы. Віцебскім раённым аддзелам СК у дачыненні да мужчыны распачата крымінальная справа па артыкуле «хуліганства». У ходзе допыту ён растлумачыў, што прычынай дадзенага ўчынку сталі злосць і крыўда на кіроўцу, бо той не спыніўся.

Акрамя гэтага, у ходзе правядзення ператрусу па месцы жыхарства пры асабістай прысутнасці ў падазраванага была выяўленая марыхуана масай больш за тры грамы.

Мужчыну прад'явілі абвінавачванне па ч. 1 арт. 328 (Незаконнае без мэты збыту набыццё, захоўванне наркатычных сродкаў) і ч. 1 арт. 339 (Хуліганства) КК Беларусі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0