17 сакавіка былы палітвязень і кандыдат на пасаду прэзідэнта Аляксандр Казулін сустрэўся ў Празе з віцэ‑прэм’ерам Чэхіі па еўрапейскіх справах Аляксандрам Вондрам. Галоўнай тэмай размовы было пытанне запрашэння Лукашэнкі ў Прагу на майскі саміт кіраўнікоў дзяржаў.

Казулін выказаў меркаванне, што запрашаць Лукашэнку ў Прагу немагчыма, бо ў Беларусі не зроблена ніякіх канкрэтных крокаў па дэмакратызацыі, якія маглі б кампенсаваць рэпрэсіі за апошнія 15 гадоў кіравання. Па словах Казуліна, такую пазіцыю займаюць 90% прадстаўнікоў беларускага дэмакратычнага руху.

Казулін сказаў, што ў 2009 годзе адзначаюцца 20‑ыя ўгодкі аксамітнай рэвалюцыі, а 7 траўня, у дзень саміту, будзе роўна дзесяць гадоў з моманту знікнення Юрыя Захаранкі. Таму ў такіх умовах прыезд Лукашэнкі ў Прагу абазначаў бы выйгрыш дыктатуры над дэмакратыяй.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?