У Дзень роднай мовы «Мова Нанова» прадстаўляе тэставую версію новай унікальнай платформы для анлайн-вывучэння беларускай мовы — www.uroki.movananova.by. Унікальнай, бо ўсе матэрыялы аўтарскія, створаныя выкладчыкамі курсаў «Мова Нанова» Алесяй Літвіноўскай і Глебам Лабадзенкам.

Цяпер даступныя 10 урокаў, паступова будуць з'яўляцца новыя і новыя.

Кожны ўрок мае 5 частак: лексіка, тэст па лексіцы, граматыка, тэст па граматыцы, цікавінкі. Добра прачытаўшы матэрыялы, мусіце прайсці тэсты без праблем. У кожным тэсце аўтаматычна падлічваецца колькасць правільных адказаў.

Гэта дэма-версія платформы, таму дапамажыце стваральнікам у тэставанні ўрокаў і выяўленні абдруковак, недакладнасцяў і тэхнічных праблем. Дасылайце ўсё заўважанае на [email protected], можна разам са скрыншотамі. У тым ліку скрыншоты, калі кантэнт выглядае недакладна на экране розных мабільных прыладаў. Стваральнікі вельмі хацелі паказаць гэтую старонку ў дзень роднай мовы, таму такія рэчы магчымыя.

Гэтая анлайн-платформа ўбачыла свет дзякуючы неверагоднай самаахвярнай працы праграмістак Ірыны Прановіч і Кацярыны Дзібук. У літаральным сэнсе не сплючы начамі, яны за вельмі кароткі тэрмін стварылі такі прывабны прадукт, які мусіць дапамагчы ў вывучэнні беларускай мовы тысячам і тысячам людзей.

Анлайн-курсы беларускай мовы

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0