У перамовах Расіі і Беларусі па пастаўках нафты намеціўся прагрэс, паведамляе «Коммерсант».

Фота Надзеі Бужан

Фота Надзеі Бужан

Крыніцы выдання паведамілі, што пастаўкі расійскай нафты ў Беларусь могуць пачацца ўжо ў сакавіку.

Пры гэтым адзін з суразмоўцаў газеты заявіў, што ў выпадку дасягнення дамоўленасці па нафце з паўнавартаснымі пастаўкамі на беларускія нафтаперапрацоўчыя заводы (НПЗ) могуць узнікнуць праблемы, паколькі Мінск, каб загрузіць Наваполацкі НПЗ, мінімум два тыдні адбірае тэхналагічную нафту з нафтаправодаў. У выніку гэта прывядзе да страты прапускной здольнасці на НПЗ.

Экспарт нафты з Расіі ў Беларусь спыніўся пасля Новага года з-за рознагалоссяў па цане на сыравіну, і да гэтага часу расійскія кампаніі не змаглі дамовіцца з «Белнафтахімам» па гэтым пытанні. На гэты момант нафту ў Беларусь экспартуюць толькі структуры групы «Сафмар» Міхаіла Гуцэрыева, але яны не могуць забяспечыць загрузкі заводаў вышэй за 25%.

Дзмітрый Марынчанка з Fitch лічыць, што прэмія да экспартнага парытэту ў $2 на тону — гэта велічыня на ўзроўні статыстычнай хібнасці, усяго $0,3 цэнта за бараль, і ні да якой значнай для Беларусі эканоміі яна не прывядзе. Зараз, кажа ён, экспартная пошліна (яна ж патэнцыйная зніжка, з якой расійскія кампаніі могуць пастаўляць нафту ў Беларусь) складае каля $70 за тону, або $9 за бараль. Ён нагадвае, што ў наступным годзе пошліна, згодна з падатковым манеўрам, павінна паменшыцца на $15-20 на тону ў залежнасці ад цаны, і ясна, што прапанаваныя $2 на тону ніяк зніжэнне пошліны не кампенсуюць.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0