«У полацкай в/ч 5530 унутраных войскаў МУС адбылася трагедыя. Учора, 22 лютага, на тэрыторыі часці знайшлі павешаным 18-гадовага салдата тэрміновай службы», — такое паведамленне з'явілася ў тэлеграм-канале NEXTA. 

Інфармацыя шырыцца і хвалюе бацькоў хлопцаў. 

Але афіцыйныя асобы ўсё адмаўляюць. 

«Інфармацыя непраўдзівая! Зараз увесь асабовы склад згаданай часці і ўнутраных войскаў жывы і здаровы. Раблю выснову, што гэта або намераны фэйк, або нешта наблытана, але згаданая наша часць», — сказаў «Нашай Ніве» прэс-сакратар унутраных войскаў Уладзімір Пархомцаў.

«Поўная лухта, празмерны фэйк! Гэта не смешна нават, уяўляю пачуцці бацькоў, калі хтосьці гэта ўбачыў. Я б сама сабе месца не знаходзіла», — сказала прэс-сакратар МУС Вольга Чамаданава. 

У Міністэрстве абароны на пытанне «Нашай Нівы» таксама адказалі, што не маюць такой інфармацыі. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0