Расія будзе змагацца са спробамі сказіць праўду пра яе ролю ў Другой сусветнай вайне, заявіў прэзідэнт Уладзімір Пуцін, выступаючы на ​​канцэрце, прысвечаным Дню абаронцы Айчыны, паведамляе РБК.

«Мы нікому не дазволім перакрэсліць гэтую гераічную старонку гісторыі, будзем выкрываць любыя спробы сказіць гісторыю, забыць дух саюзніцтва і нашага баявога братэрства», — сказаў Пуцін.

У час Вялікай Айчыннай вайны Чырвоная армія вызваліла ад акупантаў не толькі сваю зямлю, але і іншыя краіны, нагадаў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0