У Гайнаўцы прайшоў V Марш памяці «выклятых жаўнераў», які зладзілі крайне правыя сілы, піша «Радыё Рацыя».

Як галоўных герояў яны ўслаўляюць капітана Рамуальда Райса «Бурага» і маёра Зыгмунта Шэндзеляжа «Лупашку», адказных за карныя аперацыі ў беларускіх вёсках.

Удзельнікаў маршу ў гэтым годзе было каля 150 чалавек. Ішлі з лозунгамі «Буры — наш герой», «Вялікая Польшча — хрысціянская». Арганізатары маршу даводзілі, што «Буры» не дзейнічаў супраць беларусаў ці супраць праваслаўных, таму што ў ягоных аддзелах былі і беларусы, і праваслаўныя. На плакаце былі здымкі праваслаўных Вяруса і Курачкіна, якія сапраўды былі ў аддзеле Бурага. Між іншым, Вярус удзельнічаў у карнай аперацыі ў вёсцы Шпакі.

Сябры арганізацыі «Грамадзяне РП» спрабавалі блакаваць марш. 

Перад маршам у Гайнаўцы адбылася акцыя «Вечная памяць», у час якой былі зачытаныя прозвішчы загінулых у выніку так званага «крывавага рэйду Бурага».

Чытайце: Беларусы і «выклятыя жаўнеры»: паміж дзвюма таталітарнымі ідэалогіямі

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0