• Навіны
  • Эканоміка
  • Грамадства
  • Усяго патроху
  • Культура
бел / рус
  • Гісторыя
  • Афіша
  • Музыка
  • Мова
  • Архітэктура
  • Кіно
  • Літаратура
  • Культура. Рознае
  • Беларусы замежжа
  • Тэатр
Культура. Рознае
Фота 4 з 5

З жонкай Валянцінай

24.02.2020 / 09:28

Апошні народны. Невядомыя факты з біяграфіі Рыгора Барадуліна

85 гадоў таму, 24 лютага 1935 года, нарадзіўся Рыгор Барадулін, народны паэт Беларусі, класік айчыннай літаратуры. Вашай увазе — цікавыя факты з біяграфіі творцы, а таксама відэа з архіва кінафотафонадакументаў. Вы можаце ўбачыць, як дзядзька Рыгор выступаў перад чытачамі ў Нясвіжы, а таксама як дэкламаваў уласны верш пра Янку Купалу, звяртае ўвагу Tut.by.

«Гэта, так бы мовіць, была мая першая мара — злавіць жар-птушку»

Рыгор Барадулін нарадзіўся на хутары ва Ушацкім раёне.

— Ён называўся вельмі прыгожа — Верасоўка, Верасовачка, — расказваў Барадулін журналісту Сяргею Шапрану. — Была гэта голая ўзгоркавая мясціна з пясчанай глебай, на якой рос адзін толькі верас. А ён жа звычайна расце не на голым месцы, а там, дзе лес.

Унізе крынічка біла, але потым усё зруйнавалі, як калгас арганізавалі, хоць на тым полі і ўраджаю ніколі добрага не было. І нічога цяпер там ужо няма: і той крынічкі, і таго верасу… Праўда, доўга-доўга яшчэ ляжаў велізарны валун, пастухі на ім звычайна вогнішча раскладвалі. Аднак калі я ў апошні раз летась прыязджаў, дык не знайшоў таго валуна, няма яго. Канешне, звёз нехта. Не ў зямлю ж ён пайшоў!

— Зараз ужо дакладна не памятаю, ці мама мне распавядала, ці сам запомніў, як я спрабаваў злавіць бусла, па-вушацку — буцяна, — расказваў дзязька Рыгор пра сваё першае ўражанне дзяцінства (яму было тады два ці тры гады). — І было мне дужа смешна, таму што падпускаў ён вельмі блізка, але ў апошні момант адлятаў. А мне ўсё хацелася за хвост злавіць таго буцяна! Гэта, так бы мовіць, была мая першая мара — злавіць жар-птушку.

Рыгор Барадулін з мамай Акулінай Андрэеўнай. Фота Э. Дамарацкага, novychas.by

У 1937 годзе Верасоўку знеслі, і сям’я Барадуліных пераехала ва Ушачы.

Праз чатыры гады пачалася Вялікая Айчынная вайна, з якой не вярнуўся бацька будучага паэта (загінуў у 1944-м у партызанскім атрадзе). Барадуліна выхоўвала маці.

— Мама ж была для мяне самым лірычным чалавекам на свеце, самым тонкім, самым чулым і самым пяшчотным. І ў той жа час ёй прыходзілася быць не тое што суровай, але трэба было пастаяць за сябе — абароны ж у яе не было. Вельмі цяжкая была ў мамы роля. Гэта недзе і мне перадалося, — згадваў Барадулін у размове з Шапранам.

Адзінае беларускае слова, якое ён убачыў у сталіцы, было «лазня»

Студэнт філфака БДУ Рыгор Барадулін. 1955 год. Фота: baradulin.by

У 1954 годзе ён скончыў сярэднюю школу, адправіўся ў Мінск і стаў студэнтам філалагічнага факультэта БДУ. Сталіца БССР шакіравала будучага класіка. Адзінае беларускае слова, якое ён убачыў у сталіцы, было «лазня»…

У тыя гады спачатку ва ўніверсітэт, а потым і ў літаратуру прыйшла цэлая плынь будучых паэтаў і празаікаў. Гаворка пра так званае філалагічнае пакаленне (сярод іх Анатоль Вярцінскі, Янка Сіпакоў, Іван Пташнікаў, Ніл Гілевіч, Вячаслаў Адамчык). Адзін з прадстаўнікоў гэтага пакалення, Генадзь Бураўкін, стаў першым, з кім Барадулін пазнаёміўся ва ўніверсітэце — і потым сябраваў больш за паўстагоддзя.

Рыгор Барадулін вычытвае гранкі новага зборніка вершаў «Цэлінаград». 1961 год, Мінск. Фота: І. Змітровіч, БГАКФФД

Наогул дзядзька Рыгор сябраваў з лепшымі беларускімі літаратарамі, якія потым сталі класікамі.

— Патрэбнасць такая, вядома, была, і з кожным па-свойму. На Стральцове я, напрыклад, правяраў радок, гучанне верша, бо гэта быў чалавек высокай культуры і тонкай душы, — расказваў Барадулін нястомнаму даследчыку сваёй творчасці Сяргею Шапрану. — У нас такіх мала. Караткевіч жа валодаў не толькі энцыклапедычнымі ведамі — з ім і жыць было весялей. Дарэчы, ён быў па-сапраўднаму вялікі, таму што ніколі не думаў пра тое, як стаць, куды паглядзець і што сказаць, — ён заўсёды быў натуральны… Наогул кажучы, жыццё ўвесь час зводзіла мяне не тое што са звышлюдзьмі, але з людзьмі адметнымі, не такімі, як усе. І дзякуй лёсу за тое.

У 1959-м Рыгор Іванавіч скончыў БДУ. Калі меркаваць па працоўнай кніжцы, то першыя дзесяць гадоў ён з’яўляўся рэдактарам газеты «Советская Белоруссия», часопісаў «Бярозка» і «Полымя». У 1969-м ён перайшоў у выдавецтва «Беларусь», а ў 1972-м — у «Мастацкую літаратуру», якой аддаў больш за дваццаць гадоў працы.

З жонкай Валянцінай

Але ўвесь гэты час ён друкаваўся і выступаў у друку як паэт і перакладчык. Першы верш ён апублікаваў яшчэ школьнікам у газеце «Чырвоная змена», а ўжо ў 1959-м выйшла яго першая кніга «Маладзік над стэпам».

Верш — мільённым накладам

У 1960-я Барадуліна выдавалі надзвычай часта. Ён уваходзіў у топ-5 пасля Якуба Коласа, Івана Шамякіна і Міхася Машары. Тады ў дзядзькі Рыгора выйшла 10 кніг агульнай колькасцю 608 200 асобнікаў. Самы высокі наклад у зборніка «Раскидач: веселые стихи» (1969) — 450 тысяч.

Дарэчы, другі раз ён трапіць у топ у 1980-я: апошнія сытыя гады для кнігавыдавецтва. Кнігі Рыгора Барадуліна выдаюцца мільённым тыражом (верш «Слыхал?», 1983), Васіля Быкава — таксама. Больш кніг, чым у Быкава і Барадуліна, выдаецца толькі ў двух аўтараў: Максіма Танка і Артура Вольскага.

Праўда, колькасць — усяго на рахунку Барадуліна больш за 100 выдадзеных зборнікаў паэзіі, крытычных артыкулаў, эсэ і перакладаў — не ўплывала на якасць (гучыць на дзіва банальна, але затое праўдзіва). Яго вершы «Трэба дома бываць часцей», «Бацьку» («Не выйшаў ты і ў гэты раз. Мяне спаткаць, паднесці рэчы»), «Мы больш сваёй ахвярнасцю вядомы» становяцца класікай.

Гэтыя, а таксама іншыя творы дзядзькі Рыгора можна паслухаць на відэа ніжэй — свае любімыя вершы па просьбе TUT.BY чыталі група Navi, тэлевядучы Юрый Жыгамонт, прадзюсар Уладзімір Максімкаў ды іншыя.

Апошні народны паэт

У 1992-м Рыгор Іванавіч стаў народным паэтам Беларусі — як высветлілася, апошнім. Больш не прысвойваць званне прапанаваў Ніл Гілевіч, з якім, трэба прызнацца, у Барадуліна былі напружаныя адносіны. Хадзілі чуткі, што Ніл Сымонавіч хацеў стаць апошнім народным паэтам, але яго пераканалі адзначыць і заслугі Барадуліна.

— Гэта ідэя [прысвоіць званне] была Бураўкіна, яе падтрымаў Станіслаў Шушкевіч, — згадваў сам Барадулін.

Сімвалічна, што апошняй кнігай Рыгора Іванавіча, выдадзенай пры яго жыцці, стаў «Вушацкі словазбор», куды ўвашлі слоўнік, народны каляндар, прыказкі, пажаданні і стравы яго малой радзімы. Паэт збіраў іх усё жыццё.

— Я ў Мінску чужы. Я тут як у камандзіроўцы. І ратуюся толькі словам. Думкамі ж, успамінамі — там, у Вушачах. Там мае карані і мая душа, — прызнаваўся Барадулін.

Паэт памёр 2 сакавіка 2014 года. Яму было 79 гадоў. Згодна з яго апошняй воляй, Рыгора Іванавіча пахавалі на малой радзіме. На пахаванні Уладзімір Някляеў зачытаў ліст ад Генадзя Бураўкіна, які не змог прыехаць па стане здароўя:

— Ты — з намі. Мы дыхаем з табой. Жывём з табой. Ты будзеш жыць доўга побач з Янкам Купалам, Максімам Багдановічам, Васілём Быкавым. Не хачу і не магу сказаць: жыў. Не маю права. Не мела права і здарыцца тое, што здарылася. Ты — з намі.

У 2015-м на магіле з’явіўся помнік — валун з высечаным на ім крыжам вагою 2,5 тоны. На ім высечаны надпіс «Рыгор Барадулін. Сын. 1935−2014». Побач знаходзіцца магіла маці Рыгора Іванавіча, на помніку напісана «Мама Акуліна Андрэеўна Барадуліна». Гэты валун на магілу паэта пры дапамозе верталёта паставілі ратавальнікі. Як прызнаваліся самі спецыялісты, для іх гэта быў гонар.

З-за адсутнасці добрых перакладаў не атрымаў Нобелеўскую прэмію

Засмучае толькі, што памяць пра Барадуліна так і не ўшанавана належным чынам.

— Хацелася б дачакацца не толькі поўнага, акадэмічнага збору твораў Барадуліна, але каб у Мінску і ў родных барадулінскіх Вушачах з’явіліся вуліцы ягонага імя, каб зноў жа ў Мінску і ў Вушачах былі помнікі паэту і мемарыяльныя шыльды на тых дамах, дзе жыў дзядзька Рыгор, каб адкрыўся ягоны музей — у Мінску ці зноў жа ў Вушачах, — казаў у інтэрв'ю Сяргей Шапран. — Каб творчасць Барадуліна больш шырока вывучалася ў школах і каб нарэшце была перагледжана школьная праграма, бо самога Барадуліна засмучала тое, якія менавіта ягоныя вершы вывучаюцца ў школе.

Засмучае і адсутнасць годных перакладаў паэзіі Барадуліна на іншыя мовы свету.

baradulin.by

— Менавіта адсутнасць такіх перакладаў і сталася, мусіць, найгалоўнай прычынай таго, што Рыгор Барадулін так і не атрымаў Нобелеўскую прэмію, — лічыць Шапран. — Безумоўна, памылку гэтую ўжо не выправіць, але ўсе мы разам здольныя зрабіць многае, каб імя Барадуліна было вядомае не толькі нам, сучаснікам паэта, але і тым, хто прыйдзе пасля нас.

Чытаць цалкам: https://news.tut.by/culture/673560.html

Дзяніс Марціновіч, Tut.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна? Пішы ў наш Тэлеграм

Даслаць навіну
Чытайце яшчэ
У Вільні прайшла прэзентацыя рамана Уладзіміра Някляева. Дзясятая ў польска-літоўскім турнэ пісьменніка ФОТЫ
Рэпер Аксімірон выдаў першы за шэсць гадоў альбом, і у адным з трэкаў згадаў Лукашэнку
Стайня Пуслоўскіх у Слоніме прададзеная за 67 тысяч даляраў
Памёр пісьменнік Мікола Мятліцкі
Палітыка і грамадства
Лукашэнка раздаў беларускія пашпарты 448 украінцам
У маскоўскім метро зрабілі надпісы на ўзбекскай і таджыкскай мовах. Мясцовыя жыхары паскардзіліся ўладам
Кіраўнік мінскай IT-кампаніі абвясціў аб выдаленні бчб-эмодзі з працоўнага чата
Нервовая рэакцыя. СМІ заўважылі, што пенсіі ў Мінску крыху ўпалі. Мінгарвыканкам хутка адрэагаваў — статыстыка з сайта знікла
«Света, я вас кахаю». Жыхара вёскі Куршыновічы асудзілі за чырвона-белыя надпісы і прызнанне ў каханні Святлане Ціханоўскай
Літва працягнула надзвычайнае становішча на мяжы з Беларуссю да 14 студзеня
444 навагоднія ёлкі ў кватэры: здаецца, гэты немец пабіў сусветны рэкорд ФОТАФАКТ
Усяго патроху
У цэнтры Львова жанчына адкрыла фэйкавы абменнік. Мясцовага жыхара там адразу надурылі на 19 тысяч даляраў
БЧ прызначыла дадатковыя цягнікі ў Расію ў дні навагодніх святаў

Юная брытанка трапіла ў пашчу да кракадзіла, але змагла вырвацца
Жыхар Віцебскага раёна «пасяліў» у сябе на падворку герояў Пушкіна
«Засталіся ўсяго 44 бясплатныя ўпакоўкі». Інтэрнэт-махляры запусцілі рэкламу прэпарату нібыта ад Глеба Лабадзенкі
Відэа беларускага блогера ўвайшло ў топ-10 самых папулярных відэа ў расійскім ютубе, а трое беларусаў — у топ-10 аўтараў
Сёння ў католікаў — Святы Мікалай. Пачынаюцца калядныя святы
Двое бегемотаў з бельгійскага заапарку падхапілі кавід. Іх змясцілі на каранцін
Спорт
Візу кіраўніку Федэрацыі футбола Базанаву выдала пасольства Венгрыі
Кіраўніку АБФФ Базанаву і яго жонцы анулявалі шэнгенскія візы
27-гадовага гульца вышэйшай лігі пажыццёва адхілілі ад футбола
Арганізатары «Дакара» выключылі каманду «МАЗ-СПОРТаўта» з ліку ўдзельнікаў
Кіраўнік Федэрацыі футбола Базанаў выклаў сваю версію падзей у Чэхіі
Ліянэль Мэсі атрымаў сёмы «Залаты мяч». Гэта рэкорд
З-за амікрон-штама адмянілі першыя буйныя спартовыя спаборніцтвы
Здарэнні
У Наваполацку мужчына пабіў свайго сабаку. Затым ён зайшоў у пад'езд, пакінуўшы жывёлу на вуліцы
«Не захацеў надзяваць маску». У Маскве наведвальнік дзяржустановы адкрыў стральбу, ёсць загінулыя
Супрацоўніцу Акадэміі навук затрымалі і судзілі за свечку ў вакне на гадавіну забойства Бандарэнкі 
У папраўчай калоніі №5 у Івацэвічах падчас нясення службы загінуў вайсковец
Магілёвец скраў электрасамакат коштам 1000 рублёў, а прадаў за 10. Цяпер на яго завялі крымінальную справу
Берасцеец у аўтобусе раззлаваўся на падлеткаў і аднаму з іх пагражаў нажом. Школьнікі яго высачылі
Раман Пратасевіч праходзіць сведкам. Што вядома пра закрыты суд над Эдуардам Пальчысам
Карысная інфа
У ноч на сераду месцамі да мінус 23
У Швецыю прыйшлі рэкордныя 40-градусныя маразы
У сярэдзіне тыдня можа пахаладаць да мінус 18°С
На выходных пахаладае да мінус 10
Здароўе
У Паўднёвай Афрыцы прадставілі першую статыстыку па новым штаме «амікрон». Яна абнадзейвае
Доктар Салавей расказаў, як адрозніць грып ад кавіду. А таксама як яго лячыць
«Сапраўды няма грошай». У Віцебску людзі здаюць кроў у доўг
Эпідэміёлаг: амікрон можа стаць выйсцем з пандэміі
Мова
Стань донарам роднай мовы: стартаваў марафон агучвання беларускіх сказаў
Моўны анлайн-клуб «Гоман»: свабодна карыстацца беларускай мовай зможа кожны
Павел Севярынец заклікаў святароў весці набажэнствы па-беларуску хаця б раз на тыдзень
Ствараецца база для распазнавання беларускага маўлення — далучыцца можа кожны

Што значыць kumbaya moment, пра які згадаў Байдэн?
Аўто
У Мінску 9-бальныя заторы
Беларускія аўтадылеры адмаўляюцца прадаваць машыны расіянам
Белстат распавёў, якія маркі машын найбольш папулярныя сярод беларусаў
Прыгнаць з Еўропы «незабітую» машыну. Якія варыянты і што з цэнамі
Эканоміка
Камісія пры Савеце Міністраў дазволіла павысіць цэны на запалкі. Але ёсць адзін нюанс
Калтовіч: Спадзяёмся, што харчовае эмбарга не адчуюць пакупнікі
Урад прыняў пастанову аб санкцыях: у «чорны спіс» патрапіла мяса, малако, кандытарка і садавіна з ЕС, ЗША і Канады. Што гэта значыць?
Беларусь ва ўмовах санкцый плануе замясціць імпарт на $9 млрд
Меркаванні
Святлана Алексіевіч расказала, што пабачыла добрага ў 2021-м
Што трэба разумець у гісторыі з магчымай вайной паміж Расіяй і Украінай
«Паводзіць сябе так, нібы сотні тысяч беларусаў па-ранейшаму стаяць у яго пад вокнамі». Кац прааналізаваў апошнія інтэрв’ю Лукашэнкі
Кузняцоў пра словы Макея: Паняцце «дзяржаўнасць» без законнасці — гэта пусты гук
Гісторыя
Былы дыпламат распавёў пра ролю МЗС Беларусі ў перапахаванні Каліноўскага і іншых паўстанцаў у Вільні
Адрасы рэдакцый і любімая кавярня Купалы. Гід па віленскіх месцах «Нашай Нівы» ШМАТ ФОТА
«Некалькі тыдняў чытала ў архівах КДБ яго дасье». Гутарка з унучкай Антона Луцкевіча
«А вы чаму не на працы?» Як у савецкія часы лавілі і каралі дармаедаў
Грошы для «Нашай Нівы». За кошт чаго існавала легендарная «газета з рысункамі» ў пачатку ХХ стагоддзя?
«Русь пячэ кнышы памерлым». Сёння — Дзяды
Што яднае Францыска Скарыну з Джонам Уікліфам і Янам Гусам?
Культура
У Вільні прайшла прэзентацыя рамана Уладзіміра Някляева. Дзясятая ў польска-літоўскім турнэ пісьменніка ФОТЫ
Пабіты рэкорд Netflix: цяпер самым папулярным фільмам за ўсю гісторыю платформы стала стужка «Чырвонае паведамленне»
Андрэй Скурко даслаў новую порцыю турэмнай лірыкі
«Будзе смешна і балюча»: «Купалаўцы» прэзентуюць заўтра новы спектакль. У галоўных ролях — Манаеў, Белахвосцік, Гарцуева
10 найлепшых кніг 2021 года, паводле рэдактараў Wall Street Journal
«Нашы кліканні, што гэта фашызм, што будзе кепска, ніхто не слухаў». Гутарым з пісьменніцай Святланай Курс, пераможцай прэміі Гедройца
Фільм тыдня: «Дом Gucci». Новая амбітная стужка Рыдлі Скота з гангстарамі, мафіёзі і забойствамі
Навука і тэхналогіі
Амерыканскі Pinterest купіў беларускі стартап Vochi
У Амстэрдаме ў тэставым рэжыме запусцілі лодкі-робаты: яны будуць перавозіць людзей і збіраць смецце
Перапіс насельніцтва ва Украіне пройдзе пры дапамозе Apple. Гэта будзе першы перапіс за апошнія 22 гады
Як касмічныя спадарожнікі памерам са скрыню для абутку мяняюць свет
Інданезійскія даследчыкі прыдумалі, як выкарыстоўваць кававую гушчу ‒ рабіць акумулятары для электрамабіляў
Пазбегнуць Армагеддона. Упершыню чалавецтва накіруе касмічны зонд у сэрца астэроіда, каб змяніць яго траекторыю
Легендарны плэер нулявых Winamp рыхтуецца да адраджэння
Каханне і сэкс
Барадаты анекдот ад «Кокобая» супраць «вагіннага маркетынгу»: скандал вакол рэкламы жаночай клінікі
«Можна вунь тую дзяўчыну ў акулярах?» Падчас прысягі ў Печах хлопец зрабіў прапанову сваёй каханай ВІДЭА
Самымі сэксуальнымі ў свеце цяпер лічацца мужчыны 50+
Чаму ў галівудскім кіно ўсё менш сэксу?
Бразільянка выйшла замуж за сябе, але развялася праз два з паловай месяцы
«Перавага аддаецца паляшучкам і жанчынам з доўгімі валасамі». Беларускі паэт шукае жонку праз фэйсбук
«Ніхто з мужчын не разумее двухсэнсоўнасці». Як выйсці замуж за айцішніка і не развесціся
Свет
У маскоўскім метро зрабілі надпісы на ўзбекскай і таджыкскай мовах. Мясцовыя жыхары паскардзіліся ўладам
У ААЭ скарацілі працягласць працоўнага тыдня да чатырох з паловай дзён і скасавалі выхадную пятніцу
444 навагоднія ёлкі ў кватэры: здаецца, гэты немец пабіў сусветны рэкорд ФОТАФАКТ
Польшча: На тэрыторыі Беларусі знаходзіцца каля сямі тысяч мігрантаў
ЕСПЧ забараніў Польшчы выдвараць мігрантаў назад у Беларусь
Дызайн еўра зменіцца
ЗША абвясцілі аб дыпламатычным байкоце Алімпіяды — 2022 у Пекіне
Галоўнае
Камісія пры Савеце Міністраў дазволіла павысіць цэны на запалкі. Але ёсць адзін нюанс
Калтовіч: Спадзяёмся, што харчовае эмбарга не адчуюць пакупнікі
Лукашэнка раздаў беларускія пашпарты 448 украінцам
Кіраўнік мінскай IT-кампаніі абвясціў аб выдаленні бчб-эмодзі з працоўнага чата
«Света, я вас кахаю». Жыхара вёскі Куршыновічы асудзілі за чырвона-белыя надпісы і прызнанне ў каханні Святлане Ціханоўскай
Урад прыняў пастанову аб санкцыях: у «чорны спіс» патрапіла мяса, малако, кандытарка і садавіна з ЕС, ЗША і Канады. Што гэта значыць?
У Наваполацку мужчына пабіў свайго сабаку. Затым ён зайшоў у пад'езд, пакінуўшы жывёлу на вуліцы
Усяго патроху
Нервовая рэакцыя. СМІ заўважылі, што пенсіі ў Мінску крыху ўпалі. Мінгарвыканкам хутка адрэагаваў — статыстыка з сайта знікла
«Не захацеў надзяваць маску». У Маскве наведвальнік дзяржустановы адкрыў стральбу, ёсць загінулыя
Канцэрн Henkel вырашыў адмовіцца ад супрацоўніцтва з беларускімі тэлеканаламі
У ноч на сераду месцамі да мінус 23
Фота / Відэа
Толькі IT-спецыялістам і членам іх сем'яў — 22 тысячы віз. Колькі беларусаў рэлацыравалася ў Польшчу?
«Ва Украіну маці праводзіла нібыта на вайну ў Чачню». Дзяніс Дудзінскі пра жыццё і працу ў Кіеве, стасункі з бацькамі і прапагандыстаў
Апытанка
Анекдоты
Анекдот. Як будзе называцца беларускі «Масад»
Анекдот. А аказалася, што не мы…
Анекдот. «Усім папіцот» і «ўсім папітнацаць»
Самае чытанае
Паўлючэнка сказаў: «Ваша кампанія скончаная». Новыя падрабязнасці ад'езду Ціханоўскай з Беларусі
Што трэба разумець у гісторыі з магчымай вайной паміж Расіяй і Украінай
Чысткі да рэферэндуму? Чаму па ўсёй краіне ў журналістаў, валанцёраў і назіральнікаў за выбарамі праходзяць вобшукі
«Забарона ўвозу шэрагу тавараў»: афіцыйны Мінск анансаваў адказ на заходнія санкцыі
«Паводзіць сябе так, нібы сотні тысяч беларусаў па-ранейшаму стаяць у яго пад вокнамі». Кац прааналізаваў апошнія інтэрв’ю Лукашэнкі
Самае лайканае
«Калі б адкруціць час, я б пачала выказвацца раней». Аляксандра Герасіменя пра мужа, скандал з Базанавым і віншаванні Лукашэнкі
«Прыедзеш у Маскву, і цябе са «Спутнікам» пасадзяць на каранцін». Высвятляем, чаму Расія не прызнае сваю ж вакцыну
«Ва Украіну маці праводзіла нібыта на вайну ў Чачню». Дзяніс Дудзінскі пра жыццё і працу ў Кіеве, стасункі з бацькамі і прапагандыстаў
Доктар Салавей расказаў, як адрозніць грып ад кавіду. А таксама як яго лячыць
«Нашы кліканні, што гэта фашызм, што будзе кепска, ніхто не слухаў». Гутарым з пісьменніцай Святланай Курс, пераможцай прэміі Гедройца
Гарачыя тэмы
Што трэба разумець у гісторыі з магчымай вайной паміж Расіяй і Украінай
Чысткі да рэферэндуму? Чаму па ўсёй краіне ў журналістаў, валанцёраў і назіральнікаў за выбарамі праходзяць вобшукі
«Прыедзеш у Маскву, і цябе са «Спутнікам» пасадзяць на каранцін». Высвятляем, чаму Расія не прызнае сваю ж вакцыну
«Летась плацілі 150 рублёў, а цяпер — 360, ды яшчэ і чарга». Лес дае рэкордны прыбытак, а простыя беларусы не могуць набыць сабе дровы
«Пытанне Крыма было казырнай картай. Лукашэнка выклаў яе, каб заплаціць Пуціну за важную паслугу». Палітолаг пра схаваныя сэнсы гучнай заявы
«Захоўванне з мэтай распаўсюджвання». За падпіску на экстрэмісцкія каналы пачалі судзіць?
Што будзе рабіць Беларусь у выпадку вайны паміж Расіяй і Украінай? Разбіраемся
Большасць мігрантаў хочуць прытулак у Германіі. А колькі беларусаў, што пацярпелі ад рэпрэсій, змаглі яго атрымаць?
Ва Украіне абваліўся рэйтынг прэзідэнта. Гэта азначае канец эры Зяленскага?
PDF версія
Каляндар
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30 31
Падзякі
Даслаць навіну Падтрымай НН
Версія для смартфонаў
Навіны Эканоміка Грамадства Усяго патроху Культура Нашы партнёры
  • Улада
  • Выбары-2020
  • Эканоміка
  • Фінансы
  • Грамадства
  • Здарэнні
  • Свет
  • Спорт
  • Аўто
  • Меркаванні
  • Ад рэдакцыі
  • Архіў
  • Блог "Новая Беларусь"
  • Тэсты
  • Белдызайн з rOtring
  • Магія тэхналогій
  • Здароўе
  • Моды
  • Ежа
  • Інтэрнэт і СМІ
  • Вясёлыя карцінкі
  • Навука і тэхналогіі
  • Хата
  • Надвор'е
  • На правах рэкламы
  • Каханне і сэкс
  • Конкурс сэлфі
  • Карысная інфа
  • Прыгожае
  • Беларускія нулявыя
  • Гісторыя
  • Афіша
  • Музыка
  • Мова
  • Архітэктура
  • Кіно
  • Літаратура
  • Культура. Рознае
  • Беларусы замежжа
  • Тэатр
  • Wearebettors.com
Кантакты
© Усе правы абароненыя. Выкарыстанне платных матэрыялаў забаронена без пісьмовага дазволу. Выкарыстанне бясплатных рускамоўных версій матэрыялаў забаронена без пісьмовага дазволу. Выкарыстанне бясплатных беларускамоўных версій матэрыялаў дазваляецца пры ўмове наяўнасці актыўнай гіперспасылкі на Nashaniva.com у першым абзацы.
Дызайн сайту — арт-студыя PRAS
Уверх