22 сакавіка і толькі а 12.00 пішам усе разам. Сёлета лозунг дыктоўкі — «Гародня, будзьма з мовай!».

Тэкст дыктоўкі чытае Зінаіда Бандарэнка, легендарная беларуская дыктарка. Усе ўдзельнікі атрымаюць памятныя асадкі і падарункі з лагатыпам дыктоўкі. А па заканчэнні дыктоўкі чакае святочны, інтэграцыйны торт.

Засведчым усяму свету і сабе, што беларуская мова жывая і мае ў нашым горадзе шмат прыхільнікаў! Збор — 22 сакавіка, 12.00, Будзёнага 48а-44 (памяшканне Таварыства беларускай школы).

І не бойцеся напісаць дыктоўку. Яна не ёсць тэстам на валоданне мовай. У першую чаргу гэта жэст салідарнасці з беларускай мовай, з беларускай незалежнасцю, нашае сведчанне таго, што беларуская мова жывая і мае ў нашым горадзе шмат прыхільнікаў.

Напісаны тэкст можна будзе пакласці ў сямейны архіў, захаваць для нашчадкаў, перадаць ім як унікальнае сведчанне павагі да беларускай самабытнасці.

Запрашаем! Месца хопіць усім!

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?