Ілюстрацыйнае фота

Ілюстрацыйнае фота

У Драгічыне ліса выйшла з лесу і пакусала сабаку, паведаміў БелТА намеснік галоўнага ветэрынарнага доктара раёна Максім Руды.

Інцыдэнт адбыўся днём 23 лютага на ўскраіне райцэнтра. На вуліцы 60 гадоў БССР з'явілася ліса — меркавана, зайшла туды з лесу. Па словах відавочцаў, дзікая жывёла паводзіла сябе неадэкватна: драпежніца бегала па вуліцы, кусала колы аўтамабіляў. Жыхары паспрабавалі злавіць яе, аднак тая схавался на адным з прыватных падворкаў. Там яе забілі, але яна паспела пакусаць сабаку.

«Біялагічны матэрыял адпраўлены на даследаванне ў Брэсцкую абласную ветэрынарную лабараторыю. Калі пацвердзяцца асцярогі, і ліса акажацца хворая на шаленства, на падворак будзе накладзены каранцін. На шчасце, кантакту звера з людзьмі не было», — М.Руды.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0