pixabay.com
Цана золата паднялася вышэй за $1690 за тройскую унцыю, абнавіўшы зафіксаваны 19 лютага максімум, сведчаць даныя таргоў, піша ТАСС.
У панядзелак красавіцкія ф'ючарсы на золата на нью-ёркскай біржы Comex даражэлі на 2,52% — да $ 1690,2 за тройскую унцыю. Максімальна цана паднімалася да $ 1691,7.
Сакавіцкія кантракты на срэбра падаражэлі на 1,7% — да $ 18,84 за унцыю.
19 лютага кошт золата падняўся вышэй за $ 1600 за тройскую унцыю і дасягнуў максімуму з пачатку 2013 года. Адзначалася, што каштоўныя металы даражэюць на тле засцярог інвестараў, што распаўсюд каранавіруса акажа істотны негатыўны ўплыў на сусветную эканоміку.