Улады Беларусі не плануюць ініцыяваць перагляд зацверджанай у сярэдзіне лютага цаны расійскага газу для краіны ў 2020 г., паведаміла «Інтэрфакс-Захад» знаёмая з пазіцыяй афіцыйнага Мінска крыніца.

Як паведамлялася, у мінулую пятніцу Аляксандр Лукашэнка заявіў паслу ў Расіі Уладзіміру Сямашку, што пры цяперашніх умовах на сусветным рынку энерганосьбітаў расійскі газ для Беларусі павінен каштаваць каля $90 за 1 тыс. куб. м. Кіраўнік краіны даручыў паслу: «У гэтым кірунку мы павінны працаваць».

«Гэта ўстаноўка на перспектыву. На гэты год цана ўстаноўлена і пераглядацца не будзе», — сказала крыніца.

Паводле яе звестак, урад Беларусі не накіроўваў у профільныя ведамствы даручэнняў, звязаных з ініцыятывамі па перагляду заключанага з «Газпрамам» кантракту на пастаўку газу ў Беларусь па леташнім кошце $ 127 за 1 тыс. куб.м.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0