Выдаваць дазвол на допуск транспартнага сродку да ўдзелу ў дарожным руху плануюць у электронным выглядзе, паведаміў дырэктар УП «Белтэхагляд» Юрый Лянчэўскі ў інтэрв'ю газеце «СБ. Беларусь сегодня».

— Цяпер ствараюцца электронныя пашпарты на аўтамабілі, мы паступова адыходзім ад папяровых носьбітаў, — паведаміў Юрый Лянчэўскі. — У найбліжэйшай будучыні плануем ажыццяўляць выдачу дазволу на допуск транспартнага сродку да ўдзелу ў дарожным руху ў электронным выглядзе. У звычайным QR-кодзе будзе «зашытая» інфармацыя пра пройдзены дзяржтэхагляд. Прапановы ўжо накіраваныя ў Мінтранс. Звычайная налепка на шкло аб праходжанні дзяржтэхагляду — учарашні дзень.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0