Улада збіраецца аб’явіць вайну «шэрым» тэлефонам.
Што гэта значыцца? Праект прэзідэнцкага ўказу «Аб удасканаленні дзяржаўнага рэгулявання абароту тэлефонных апаратаў сотавай рухомай электрасувязі», які ўжо дапрацоўваецца, мае забараніць продаж нелегальна ўвезеных тэлефонаў.

«Шэрасць» тэлефона – гэта не колер. Пад такую назву трапляюць апараты, якія не прайшлі праз мытню, напрыклад, мяккія цацкі ці футбольныя мячы. За іх не заплачана ніжэйшая пошліна, таму яны таннейшыя. Таму

ідэнтыфікацыйны нумар (IMEI) кожнага з легальна ўвезеных мабільнікаў будзе ў спецыяльнай базе.

Не – крадзяжам

Па інфармацыі газеты «На страже»,

калі акажацца, што нейкага IMEI ў базе няма, аператар павінен будзе прыпыніць аказанне паслуг. Калі ж два мабільнікі аднаго чалавека будуць нелегальнымі, то аператар перадасць інфармацыю ў міліцыю.

Сярод плюсаў планаванага кроку будзе паспяховае заканчэнне барацьбы з нелегальным імпартам мабільнікаў у краіну. Бюджэт будзе папаўняцца. Знікнуць і крадзяжы, бо вылічыць новага гаспадара скрадзенага мабільніка будзе справай пары хвілін. Праўда, ніхто не замінае прадаць чужы мабільнік у суседнія краіны, дзе татальны кантроль уводзіць не збіраюцца.

7,5 мільёнаў парушальнікаў закону

Сярод мінусаў незразумеласць працэдуры.

Па меркаванні спецыялістаў, з 8,5 мільёнаў мабільнікаў на тэрыторыі Беларусі легальных – каля 10%.
Самыя аптымістычныя меркаванні – 15%. Астатнія – «шэрыя». Адпаведна, парушальнікаў закону будзе больш за 7 з паловай мільёнаў чалавек! Калі адключыць іх усіх – будзе катастрофа рэспубліканскага маштабу, бо жыццё сучаснага чалавека без мабільніка ўявіць немагчыма. Праблемы будуць і з замежнікамі, якія прыязджаюць са сваімі тэлефонамі ў роўмінг – іх IMEI таксама не будзе ў беларускай базе!

Розніца ў коштах

Наколькі адрозніваюцца «белыя» і «шэрыя» кошты? Адна з вядомых сетак па продажу тэлефонаў «Евросеть», напрыклад, прапануе сертыфікаваны мабільны тэлефон Samsung U800 за 810 тыс. рублёў. Онлайн‑крамы прапануюць тую ж, але несертыфікаваную мадэль за 478 тысяч (165$) – менш у 1,7 разу. Прыкладна за тую ж цану альбо нават з невялікай эканоміяй мабільнік можна купіць у Маскве ці ў Кіеве.

Нагадаем, што ў снежні 2006 была ўведзена абавязковая маркіроўка мабільнікаў. Яны трохі падаражалі, у выніку чаго колькасць прададзеных «белых» тэлефонаў зменшылася у 2 разы – людзі пачалі эканоміць. Цяпер варыянту купіць «шэры» цяпер быць не павінна. За новы, «белы», тэлефон прыйдзецца аддаваць прыблізна ў паўтара разу больш, чым можа было раней.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?